Кожны год
гарады-падпісанты Пагаднення мэраў праводзяць дні энергіі. Розныя фестывалі,
конкурсы, экаакцыі, выстаўкі, квэсты і многае іншае закліканы нагадаць жыхарам
розных краін пра спосабы эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і абарону
клімату ад шкоднага ўздзеяння. Сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй
добрай альтэрнатывай масавым мерапрыемствам стане тыдзень устойлівай энергетыкі
ў анлайн-фармаце, які пройдзе на Навагрудчыне з 24 па 30 чэрвеня.
Ужо 56 беларускіх
гарадоў далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы – Пагадненне мэраў, якая
накіравана на ўстойлівае развіццё на мясцовым узроўні і прыняцце мер па
змякчэнні наступстваў і адаптацыі да змены клімату. У розных краінах пагадненне
падпісалі ўжо больш за 8 тысяч гарадоў. Навагрудак адным з першых стаў актыўна
рэалізоўваць экалагічныя праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і
выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Важная роля ў гэтым працэсе
адводзіцца і жыхарам. Нашы паводзіны і звычкі аказваюць вялікі ўплыў на
колькасць выкідаў парніковых газаў. Чым больш людзі карыстаюцца роварамі замест
асабістых аўтамабіляў, сартыруюць адходы і экономяць прыродныя рэсурсы, тым
хутчэй будуць дасягнуты мэты, пастаўленыя ў рамках Пагаднення мэраў.
Кожны чалавек можа
змяніць сваё паводзіны, каб паменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Варта толькі
некаторыя звычкі замяніць на экалагічныя дружалюбныя.
- Паляпшайце
цеплаізаляцыю сваіх дамоў, каб не марнаваць энергію на абаграванне вуліцы.
Уцяпленне вокнаў, уваходных дзвярэй, сцен і падлогі, устаноўка радыятараў з
рэгулятарам магутнасці даюць значны эфект.
- Пры набыцці бытавой
тэхнікі звяртайце ўвагу на клас энергаэфектыўнасці. Чым ён вышэй (А+, А++), тым
менш энергіі будзе спажывацца, а значыць менш парніковых газаў будзе выкідвацца
ў атмасферу.
- Каб паменшыць
колькасць адходаў, купляйце толькі тое, што вам неабходна і аддавайце перавагу
таварам ва ўпакоўцы, якую можна перапрацаваць, Сартыруйце адходы.
- Выбірайце тавары,
вырабленыя з дапамогай экалагічна дружалюбных тэхналогій або з другаснай
сыравіны.
- Перад паходам у
магазін захапіце з сабой сумку, каб не купляць пластыкавы пакет.
- Замяняйце старыя
лямпы напальвання на энергаэфектыўныя, што зэканоміць не толькі энергію, але і
вашы грошы.
- Калі карыстаецеся
аўтамабілем, то бярыце максімальную колькасць спадарожнікаў, а яшчэ лепш
заменіце яго на ровар ці грамадскі транспарт.
- Вырошчвайце прадукты
для сябе і сваёй сям’і без выкарыстання хімічных угнаенняў і сродкаў абароны
раслін. Калі кіравацца прынцыпамі арганічнага земляробства, то ўраджай будзе
яшчэ больш карысным.
Тыдзень устойлівай
энергетыкі – гэта чарговы крок Навагрудака да таго, каб стаць «зялёным» горадам
і павысіць культуру энергаспажывання насельніцтва. Як звычайна, актыўнымі
ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія пройдуць анлайн, стануць навучэнцы ўстаноў
адукацыі, моладзь, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Можна стварыць
віртуальную экаэкскурсію па горадзе або паўдзельнічаць у конкурсе сэлфі
плакатаў і расказаць пра свае эказвычкі. А магчыма, у вас ёсць ідэя сацыяльнай
рэкламы па папулярызацыі асобнага збору адходаў – прыняць удзел у конкурсках і
акцыях можа любы жадаючы.